адзін з самых выбітных драматургаў нашага часу.

Знакаміты брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гаральд Пінтэр памёр на 79-м годзе жыцця.

На радзіме пісьменніка, як і па-за яе межамі, Пінтэра лічаць адным з самых выбітных сучасных драматургаў.

Ён з’яўляецца аўтарам больш чым за 30 п’есаў, паводле якіх былі знятыя фільмы.

Пінтэр нарадзіўся 10 кастрычніка 1930 г. на ўсходзе Лондана ў сям’і яўрэйскага шаўца.

Гаральд Пінтэр ніколі не хаваў сваіх палітычных поглядаў. Ён крытыкаваў палітыку ЗША падчас перавароту ў Чылі ў 1973 г., уварванне ў Ірак, дзейнасць Рэйгана і Тэтчэр.

У 2002 г. стала вядома, што Гаральд Пінтэр хворы на рак, аднак гэта не спыніла яго бурнай пісьменніцкай дзейнасці.

За сваю пісьменніцкую кар’еру Пінтэр атрымаў вялікую колькасць ўзнагарод і прэмій, у тым ліку Шэкспіраўскую прэмію, Еўрапейскую прэмію па літаратуры, прэмію Пірандэлла. Літаратурнага Нобеля ён атрымаў у 2005 г.

Па-беларуску яго друкавалі ў «ARCHE» (2006, №1-2) і ў кнізе «Бог Скарпіён» у выбітных перакладах Вольгі Калацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?