На базе «Белпошты» плануецца стварыць нацыянальную паштовую электронную сістэму, заявіў генеральны дырэктар «Белпошты» Уладзімір Матусевіч.

Галоўпаштамт у Мінску. Фота з Вікіпедыі

Галоўпаштамт у Мінску. Фота з Вікіпедыі

Як паведамляе БелТА, у ёй будзе прадугледжана ідэнтыфікацыя карыстальнікаў з дапамогай электроннага подпісу. Сістэма зможа замяніць цяперашнія заказныя лісты. Адпраўляльнік будзе атрымліваць імгненнае паведамленне, што ліст дастаўлены.

Праект закона ўжо прайшоў першае чытанне. Яго плануецца вынесці на вясновую сесію Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0