Партыя праязных талонаў з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў будзе надрукаваная ў сакавіку, паведамляюць Мінск-навіны.

«У сакавіку прадпрыемства замовіць у друкарні партыю талонаў на адну паездку ў грамадскім транспарце з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў, — распавяла дырэктар філіяла «Агенцтва «Мінсктранс» Іна Фурса. — Эскізы ўжо гатовыя. Талоны будуць зробленыя ў традыцыйным варыянце, але з нанясеннем лагатыпа Еўрапейскіх гульняў. На гэтай, па сутнасці, сувенірнай прадукцыі будуць папараць-кветка, надпіс «Minsk 2019» і шар, які сімвалізуе яднанне нацыянальных алімпійскіх камітэтаў кантынента.

Сімволікай будуць ўпрыгожаны квіткі на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, электробуса і аўтобусе экспрэсных маршрутаў. Набыць памятныя талончыкі мінчукі і госці сталіцы змогуць і ў кіроўцаў. Іх рэалізацыя пачнецца адразу пасля вырабу. Усяго будзе выпушчана 26.275.000 талонаў на адну паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0