Рэдакцыя газеты «Новы час» звярнулася па дапамогу да чытачоў з просьбай дапамагчы сплаціць судовыя выдаткі па пазове бізнэсмена Леаніда Зайдэса да выдання.

Згодна з рашэннем суда Савецкага раёна Мінска, газета павінна сплаціць маральную шкоду —700 рублёў, дзяржаўную пошліну — 147 рублёў і судовыя выдаткі пазоўніка — 1500 рублёў па іску Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час». Усяго 2347 рублёў.

«На сённяшні дзень газета не валодае такой магчымасцю, таму мы звяртаемся да вас, нашы шаноўныя чытачы. Будзем удзячныя за любую падтрымку: дабраахвотнае ахвяраванне (з пазнакай «на сплату пазову»), падпіску на газету ці проста распаўсюд гэтай інфармацыі», — гаворыцца ў звароце.

Рахунак для пералічэння сродкаў:

У беларускіх рублях:

BY48BLBB30120190790926001001
IBAN BLBBBY2X

У Дырэкцыі ААА «Белінвестбанка» па г. Мінску і Мінскай вобласці. Адрас банка: Мінск, Калектарная, 11.
З пазнакай «добраахвотнае ахвяраванне».
УНП 190790926

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0