23-гадовая жыхарка Ваўкавыска прадавала ў інтэрнэце неіснуючыя ювелірныя вырабы, паведамляе Следчы камітэт.

Трое жыхароў Мінскай і Гомельскай абласцей звярнуліся з заявай аб злачынствах. Яны распавялі, што пад выглядам продажу ювелірных вырабаў і манікюрных прыладаў праз адну з гандлёвых інтэрнэт-пляцовак у іх скралі грошы. Спрабуючы набыць па нізкіх коштах два залатыя пярсцёнкі, адна з жанчын пералічыла на карт-рахунак прадаўца ў якасці перадаплаты 350 рублёў, другая за аналагічныя ювелірныя вырабы — 290 рублёў, трэцяя пералічыла за манікюрны набор 80 рублёў.

Міліцыянты высветлілі асобу прадаўца. Каб застацца непакаранай, у аб'явах яна давала кантактныя даныя сваіх знаёмых, якія нават не ведалі пра яе намеры.

Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі працягваюць высвятляць грамадзян, якія маглі пацярпець ад дзеянняў жанчыны. Звяртацца можна па тэлефонах (8-01512) 7-51-64, (8-015) 72-40-40 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0