На Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі 10 чалавек у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Акцыя цягнулася каля 25 хвілін, піша «Радыё Свабода».

Перад акцыяй на выхадзе з дому затрымалі ініцыятара акцыі Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку і Насту Гусеву.

На акцыю прыйшоў былы палітвязень Мікола Дзядок

На акцыю прыйшоў былы палітвязень Мікола Дзядок.

Мікалай Дзядок сказаў, што для яго штуршком для пратэсту стаў перавод Сьвятаслава Барановіча на турэмны рэжым. Дзядок ня выключыў, што да Эурапейскіх гульняў пратэстных акцый стане больш.

Паводле Вольгі Мікалайчык, у Беларусі больш палітвязьняў, чым прызнаюць праваабарончыя арганізацыі. Напрыклад, палітвязьнем не прызналі Сьвятаслава Барановіча, бо ён часткова прызнаў віну, сказала Свабодзе Мікалайчык.

Удзельнікі акцыі скандавалі «Свабоду палітвязьням» і выкрыквалі прозьвішчы зьняволеных.

Севярынец 21 лютага заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязьняў Сьвятаслава Барановіча, Алеся Юркойця, Міхаіла Жамчужнага і іншых. Прычынай акцыі стаў перавод Барановіча з калёніі ў турму.

Акцыя несанкцыяваная. Севярынец не зьбіраўся прасіць дазвол уладаў на мерапрыемства, бо гэта канстытуцыйнае права, а акцыя будзе ўяўляць сабой «людзей з партрэтамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?