Арганізатары маскоўскай прэ-паці міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» запрасілі да сябе ўкраінскую спявачку Maruv. Пра гэта ТАСС паведаміў прадзюсар канцэрта Дзмітрый Мельнікаў.

«Мы запрасілі ўкраінскую ўдзельніцу Maruv адразу пасля абвяшчэння пра яе перамогу ў нацыянальным адборы. Незалежна ад рашэння ўкраінскага тэлеканала зняць яе з конкурсу, мы будзем рады яе бачыць на прэ-паці, наша запрашэнне ў сіле», — сказаў Мельнікаў.

Паводле яго слоў, спявачка «вельмі спадабалася» фанатам «Еўрабачання», а відэазапісы яе выступу набралі вялікую колькасць праглядаў.

У той жа час трыа Freedom Jazz, якое заняло другое месца ва ўкраінскім адборы на Еўрабачанне, адмовілася ехаць на конкурс замест MARUV. Пра гэта музыканты паведамілі ў Facebook.

«Можа, калі-небудзь, мы яшчэ раз паспрабуем свае сілы ў нацыянальным адборы… Але толькі што мы атрымалі званок з нацыянальнай тэлекампаніі і хочам паведаміць, што адмаўляемся ад удзелу ў Еўрабачанні-2019», — гаворыцца ў паведамленні.

Трэцяе месца заняла група KAZKA.

Чытайце таксама:

Скандал з адборам на Еўрабачанне ва Украіне: спявачка Maruv не паедзе на конкурс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0