У Лагойскім раёне напалі на пенсіянерку і забралі ў яе 80 рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Увечары 18 лютага ў адной з вёсак Лагойскага раёна ў дом 84-гадовай жанчыны зайшоў невядомы, які прадставіўся газаўшчыком.

Мужчына пагражаў гаспадыні нажом і патрабаваў грошы. Ён збіў яе і звязаў вяроўкай. Пасля гэтага забраў 80 рублёў.

Праз некалькі гадзін жанчына змагла вызваліцца і патэлефанаваць сваякам, якія паведамілі ў міліцыю. З цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелую шпіталізавалі.

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць зламысніка. Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0