Кібернетычнае камандаванне ЗША правяло кібераперацыю супраць расійскай фабрыкі троляў у дзень выбараў у Кангрэс ЗША, паведамляе The Washington Post.

Па словах неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, амерыканскія вайскоўцы заблакавалі доступ «фабрыкі» да інтэрнэту ў Санкт-Пецярбургу.

Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, вядомае як «фабрыка троляў», унесена ў санкцыйных спіс ЗША з-за ўмяшання ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе. Агенцтва кантралюецца расійскім бізнэсменам Яўгенам Прыгожыным, які мае цесныя сувязі ў расійскіх вайскоўцаў і палітычных колах.

Прыгожына таксама называюць «кухарам Пуціна», паколькі яго кампаніі арганізоўвалі банкеты для прэзідэнта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0