Дзяржаўны канцэрн «Туркменхімія» адмаўляецца вяртаць будаўнічую тэхніку коштам каля $7 мільёнаў, якая належыць беларускай кампаніі «Белгархімпрам». Гэту кампанію Туркменістан наймаў для будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, пішуць «Альтернативные новости Туркменистана».

Туркменскі бок ужо амаль два гады не аддае беларускаму падрадчыку яго маёмасць, спасылалася пры гэтым на невыкананне «Белгархімпрамам» абавязацельстваў па кантракце.

«Туркменхімія» працягвае маёмасную спрэчку, нягледзячы на тое, што яшчэ ў сакавіку 2017 года Туркменістан падпісаў усе дакументы аб прыёмцы Гарлыкскага камбіната і правёў урачыстую цырымонію яго ўводу ў эксплуатацыю з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0