Бангалор у цэнтры Мінску
Там вам не тут
Няважна, ці вы праваслаўны, каталік ці пратэстант: у павільёне нацыянальнага выставачнага цэнтру БелЭКСПА (Янкі Купалы, 27) вы запрошаныя прабавіць свае зімнія святы ў індыйскім стылі.
Штогод у павільёне ладзіцца кірмаш тавараў з Індыі. Тут і пярэстыя тканіны, і вышытыя кашулі ды сукні, і пярсцёнкі з натуральным каменнем (ручная работа, місіс!), а таксама разьбяныя шкатулкі і слонікі. А яшчэ наўпрост з далёкага паўвострава: сандалавыя пахошчы і аўтэнтычная гарбата. Публіку час ад часу цешаць танцоўшчыкі ў традыцыйных апранахах.
Індусы надзвычай усмешлівая нацыя, і, можа, пэўна, таму цэны на кірмашы збольшага таксама смешныя. У дадатак ахвочыя запрашаюцца таргавацца — тут вам не Еўропа.
Уваход на кірмаш у залежнасці ад настрою касірак ад 1000 да 1500 б.р. Кірмаш працягнецца да 31 студзеня. Шчыра welcome to India!