Яраслаў Качыньскі. Фота з сайту Радыё Зэт
Найнуднейшым прэм'ерам ІІІ Рэчы Паспалітай (1989—2008) стаў Яраслаў Качыньскі (ліпень 2006 - лістапад 2007).
Такія вынікі апытання, зладжанага для часопіса «Wprost».
На другім месцы - Вальдэмар Паўляк (кастрычнік 1993 - сакавік 1995), якога назвалі самым шэрым прэм'ерам,
на трэцім - першы некамуністычны прэм'ер пасля 1989 г. Тадэвуш Мазавецкі.
Вынікі апытання досыць нечаканыя, паведамляе Wprost, бо пра ўрады Качыньскага і яго віцэ‑прэм’ераў Лепэра і Гертыха можна расказваць шмат, але не сказаць, каб за ім было нудна.
Які прэм'ер найнуднейшы?
- 1. Яраслаў Качыньскі - 20,7%.
2. Вальдэмар Паўляк - 11,6%
3. Taдэвуш Мазавецкі - 7,3%.