vnexpress.net
Саміт лідараў ЗША і КНДР, які праходзіць у В'етнаме, завяршыўся раней, чым чакалася, паведамляе Associated Press. Картэжы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына пакінулі гатэль, дзе праходзілі перамовы.
У Белым доме заявілі, што на сустрэчы лідараў дзвюх краін не дасягнута ніякага пагаднення. Чакалася, што Трамп і Кім Чэн Ын падпішуць пагадненне па выніках саміту.
Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс раней паведаміла, што прэс-канферэнцыя Трампа па выніках перамоў пройдзе на дзве гадзіны раней за намечанае.
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын у другі дзень перамоваў збіраліся разам паабедаць, але яны не з'явіліся ў абедзеннай зале.
Перад тым, як працягнуць перамовы ў другі дзень саміта, Кім Чэн Ын паведаміў журналістам, што ўлады КНДР гатовыя адмовіцца ад ядзернай зброі.