Кабінет прэм’ер‑міністра Ізраіля Эхуда Ольмерта прыняў рашэнне аб неабходнасці правядзення частковай мабілізацыі ў краіне.

Прызыў рэзервістаў звязаны з ваеннай аперацыяй, якая праводзіцца Ізраілем у сектары Газа, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэр.

***

Ізраільская авіяцыя разбамбіла адзін з найбуйнейшых камандных цэнтраў руху ХАМАС у Газе. Загінулі, паводле папярэдніх звестак, чатыры чалавекі.

Паводле палесцінскага боку, зазначаюць РІА "Новости" колькасць ахвяр ізраільскіх кропкавых удараў за два дні дасягнула 277 чалавек забітымі.

Ізраіль канцэнтруе на мяжы з сектарам Газа войска, а міністр абароны краіны Эхуд Барак не выключае магчымасць наземнай аперацыі супраць ХАМАС.

Апроч таго, сёння палесцінскія баевікі выпусцілі некалькі ракет па ізральскім горадзе Ашдод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0