Здарэнне адбылося вечарам 26 лютага ў краме на вуліцы Петруся Броўкі, паведамляе абласная міліцыя.

Пакупніца зайшла ў краму каля 20.30. Прадаўцы адразу звярнулі ўвагу на дзіўную дзяўчыну, якая зайшла ў гандлёвую залу без кошыка, і стала браць з прылаўкаў спіртное і прадукты. Прайшоўшы ўсю залу, стала каля касы, але не спяшалася разлічыцца за тавар. Праз нейкі час прабегла міма касы, а на выхадзе з крамы адштурхнула адну з работніц.

Міліцыянты неўзабаве затрымалі дзяўчыну. Гэта была раней неаднаразова судзімая 23-гадовая студэнтка. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0