28 лютага 2018 года, у апошні дзень зімы, была афіцыйна зарэгістраваная кампанія «Наш Дзень».

«Год атрымаўся насычаны: зрабілі свой фестываль, некалькі тураў музыкаў, пару дзясяткаў канцэртаў, самы важны з якіх — канцэрт памяці Сані Кулінковіча», — кажа кіраўнік кампаніі Уладзімір Плавінскі.

З нагоды першага Дня народзінаў «Нашага дня» абвешчаныя святочныя зніжкі на ўсе канцэрты гэтай вясны. Толькі сёння з 15.00 да 19.00 у тэатральнай касе на вуліцы Калініна, 5 — зніжка 20% на квіткі. З абвешчаных канцэртаў гэтай вясны — ужо ў суботу суперканцэрт Лявона Вольскага ў Prime Hall і першы за тры гады легальны канцэрт Дзецюкоў у клубе Re:Public. І толькі сёння пры набыцці квітка са зніжкай 20% вы атрымаеце ДАДАТКОВЫ КУПОН на зніжку на любы з нашых канцэртаў гэтай вясны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0