У пракат вясной выходзіць беларуска-расійскі фільм «Чорны пёс» сумеснай вытворчасці «Беларусьфільм» і расійскай кампаніі «Нью арт сінема прадакшн», паведамляе БелТА.

Над фільмам, сцэнар якога напісаны па матывах дэтэктыўных твораў Мікалая Чаргінца, працавалі беларускія і расійскія кінематаграфісты. Рэжысёр карціны — Аляксандр Франскевіч-Лае, вядомы па фільмах «Маёр Ветраў», «У чэрвені 1941», «Тонкі лёд». 

«Чорны пёс» — карціна пра барацьбу з тэрарызмам на Блізкім Усходзе. Па сюжэце маёр спецназа Андрэй Рубцоў, выконваючы заданне па нейтралізацыі банды тэрарыстаў, губляе ў няроўным баі ўсіх баявых таварышаў. Цудам выжыўшы, ён вымушаны правесці доўгі час без прытомнасці ў чужой краіне. Вярнуўшыся на радзіму, Рубцоў помсціць за гібель сяброў, ратуе сваю сям'ю і дапамагае ліквідаваць верхаводаў міжнароднай злачыннай групоўкі, якая імкнулася паставіць мір на мяжу маштабнай гуманітарнай катастрофы.

Асноўнае дзеянне карціны адбываецца ў Беларусі. Большая частка інтэр'ерных здымак прайшла ў Мінску і Мікашэвічах. У фільме заняты беларускія акцёры Ігар Сігаў, Павел Южакоў-Харланчук, Анатоль Кот, Аляксандр Аверкаў ды іншае

Тэлеверсія фільма ў чатырох серыях стартуе 3 сакавіка на расійскім тэлеканале НТВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0