Паліцыя бяспекі Швецыі пры падтрымцы звычайнай паліцыі ў сераду затрымала другога падазраванага ў працы на расійскую выведку, паведамляе SVT.

«Яго затрымалі і зараз дапытваюць», — паведаміў прэс-сакратар Паліцыі бяспекі Габрыэль Вернстэдт.

Паліцыя бяспекі сцвярджае, што затрыманне не звязана з іншай справай, калі падазраванага затрымалі ў час размовы з агентам расійскай разведкі.

Паводле шведскіх СМІ, другі падазраваны ажыццяўляў незаконную дзейнасць з 10 красавіка па 30 верасня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0