Як сцвярджае сусветная прэса, амерыканскія сілы вырашылі перамагаць у Афганістане віяграй.
Гэта магло б паказацца калядным жартам, улічваючы крыніцу інфармацыі — таблоід Daily Mail, але пра тое ж самае за некалькі дзён да гэтага напісала аўтарытэтная Washington Post.
ЦРУ выкарыстоўвае віягру дзеля таго, каб знайсці саюзнікаў супраць талібаў. 4 пігулкі ўручылі ўплывоваму 60‑гадоваму палявому камандзіру, у якога чатыры жонкі. І што б вы думалі? Дапамагло!
У абмен былі атрыманыя вельмі каштоўныя звесткі, а менавіта інфармцаыя пра перамяшчэнне талібаў.
Washington Post піша, што ЦРУ у Афганістане усяляк задобрываюць правадыроў плямён:
дораць кішэнныя нажы, лекі, абсталяванне для школ, прапануюць паслугі стаматолагаў і турыстычныя візы.
А інакш нельга, калі амерыканцы не прапануюць матэрыяльных стымулаў, то гэта зробяць талібы, наркагандляры ці нават іранскія агенты.