Пасля паўтарагадовага перапынку на паліцы беларускіх крамаў вяртаецца легендарны напой «Крамбамбуля».

«Для нас важна падкрэсліць, што мы не бульбашы, а спадкаемцы старадаўняй еўрапейскай культурнай традыцыі, — тлумачыць адзін з кіраўнікоў кампаніі БелПІ (прадпрыемства‑вытворца) Зміцер Дайнека.

— Новы дызайн пляшак «Крамбамбулі» блізкі да старадаўняга стылю. Мы хочам, каб «Крамбамбуля» пашырылася як адзін з нацыянальных беларускіх брэндаў, як выкшталцоная і прадстаўнічая рэч».

Напой мусіць пайсці ў шырокі продаж акурат перад Новым Годам — 29‑30 снежня. Кампанія БелПІ запускае цэлую серыю напояў пад агульнай назвай «Крамбамбуля».

Можна будзе пакаштаваць не толькі напой з класічнай рэцэптурай, які мае падназву крамбамбуля «Панская».

Сярод іншага ў серыі:

Крамбамбуля «Паляўнічая» (настойка горкая, мацунак 40%). Падрыхтаваная на траве зуброўкі і на чаборы.

Крамбамбуля «Шчодрая» (настойка горкая, 40%). Настоеная на выдатных кедравых арэхах і хваёвых пупышках.

Крамбамбуля «Вогненная» (настойка горкая, 40%). Сілу гэтаму бадзёраму напою даюць чырвоны, чорны і духмяны перац.

Крамбамбуля «Хлебасольная» (настойка горкая, 40%). Падрыхтаваная на духмяным хлебе з дабаўленнем настою каляндры.

Крамбамбуля «Джын Рыцарскі» (джын, 45%). Моцны рамантычны напой для адважных мужчын.

Крамбамбуля «Раскошная» (настойка салодкая, 20%, цукар 16 г/100 см3). Настоеная на зярнятах кавы, з цэльнымі зярнятамі ўнутры бутэлькі.

«Слоган новай серыі « Крамбамбуля — глыток Гісторыі!!!», — тлумачыць Зміцер Дайнека. — Для нас важна, каб слова «Крамбамбуля» сталася самастойным гатункам напою, як гарэлка, брэндзі, віскі».

budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0