Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымае стварэнне адзінай валюты Саюзнай дзяржавы ў ходзе «Вялікай размовы» з грамадскасцю і СМІ. Ёю, на думку Лукашэнкі, павінен стаць не расійскі ці беларускі, а адзіны «агульны» рубель.

У Дзярждуме Расіі выказалі здагадку, што агульная грашовая адзінка з Беларуссю можа быць уведзена ў абарот з 2020 года. Пра гэта «Федеральному агентству новостей» распавёў першы намеснік старшыні камітэта па эканамічнай палітыцы, прамысловасці, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Уладзімір Гуценёў.

«Я дапускаю, што можна было б распрацаваць з 2020 года крыху іншы знешні выгляд рубля, які не моцна б адрозніваўся ад папярэдніх па памерах.

Але, па прапанове нашых беларускіх сяброў, меў бы на сабе выяву нейкіх нацыянальна значных беларускіх архітэктурных помнікаў ці скульптур, у гэтым нічога страшнага няма»,

— сказаў Гуценёў.

Дэпутат Дзярждумы таксама назваў прапанову Аляксандра Лукашэнкі аб увядзенні адзінага новага рубля для дзвюх краін хутчэй эмацыйнай, чым рацыянальнай.

«Замяшчэнне усёй валюты, што знаходзіцца ў абарачэнні, будзе патрабаваць шалёнай колькасці грошай, — адзначыў Гуценёў. — Калі б Беларусь узяла на сябе выдаткі, мы б пайшлі насустрач.

Але паколькі нашы партнёры, хутчэй за ўсё, захочуць бачыць гэтыя выдаткі ў расійскім бюджэце, то можна было б пашырыць палітру прыгожых відаў на расійскіх рублях яшчэ і беларускімі краявідамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0