kremlin.ru

kremlin.ru

У пятніцу, выступаючы перад журналістамі, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на словы Лукашэнкі, які заявіў учора, што 98% беларусаў прагаласуюць супраць далучэння Беларусі ў склад Расеі, перадае ТАСС.

«Я не бяруся каментаваць гэтыя заявы Аляксандра Рыгоравіча, але разам з тым, вядома, адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца саюзнымі і абсалютна братэрскімі», — сказаў прадстаўнік Крамля. На яго думку, «цёплыя адносіны да Беларусі ў нас [у Расіі] дамінуюць».

Пяскоў пацвердзіў словы Лукашэнкі пра тое, што Пуцін і Лукашэнка могуць дамовіцца сустрэцца ў любы момант. У папярэдні раз палітыкі правялі серыю сустрэч на працягу трох дзён у сярэдзіне лютага ў Сочы.

«Пакуль не», — адказаў Пяскоў на пытанне, ці плануецца сустрэча лідараў Расіі і Беларусі ў найбліжэйшы час. «З іншага боку, гэта не значыць, што яны не могуць прыняць рашэнне сустрэцца хоць заўтра. Вы ведаеце, што яны маюць зносіны рэгулярна, [у тым ліку] і па тэлефоне, і пры неабходнасці хутка і аператыўна прымаюць рашэнне аб сустрэчы», — дадаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

У ходзе «Вялікай размовы» з прадстаўнікамі медыя і экспертнай супольнасці Лукашэнка прывёў дадзеныя сацапытання, паводле якіх 98% грамадзян Беларусі прагаласуюць супраць далучэння да Расіі. Паводле слоў Лукашэнкі, гэта звязана з тым, што «беларусы хочуць быць разам з Расіяй, але жыць у сваёй кватэры».

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: Калі сёння правесці рэферэндум аб аб'яднанні Беларусі і Расіі, 98% прагаласуюць супраць АНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0