Два сур'ёзныя пажары ў жылых дамах былі ліквідаваныя сёння ў Мінску і Бабруйску.

Пра пажар у жылым доме па вуліцы Лермантава ў Мінску карэспандэнту БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік МНС Мінска Вольга Мельчанка.

Па папярэдніх звестках, узгаранне адбылося ў кватэры дома №49. Ратавальнікі эвакуіравалі з небяспечных памяшканняў 12 чалавек. Трох пацярпелых даставілі ў бальніцу.

Сёння ж ноччу ў 03:41 паступіла паведамленне пра пажар у кватэры ў Бабруйску па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ.

Работнікі МНС з палаючай кватэры выратавалі 38-гадовую гаспадыню, яе 60-гадовую маці і 20-гадовую дачку. Яны атруціліся прадуктамі гарэння і шпіталізаваныя.

З кватэры, якая знаходзіцца вышэй эвакуіраваны 4 чалавекі, у т.л. дзіця. Яны не пацярпелі.

Прычыны пажараў высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0