Каля 3000 чалавек, абураных мерамі ЕС па ўзмацненні заканадаўства аб аўтарскім праве ў Сеціве, выйшлі на вуліцы Берліна 2 сакавіка. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на DPA.

Па звестках паліцыі, пратэставалі 300 чалавек.

Пратэстоўцы выказалі сумневы адносна артыкула, які абавязвае ўсе анлайн-платформы (YouTube, Facebook і іншыя) сачыць, каб карыстальнікі пры загрузцы кантэнту не парушалі нічые правы.

Крытыкі асцерагаюцца, што гэта можа прымусіць сацыяльныя платформы ўвесці аўтаматычныя фільтры загрузак, што будзе празмерна блакаваць кантэнт.

Еўрапейская Камісія сцвярджае, што закон павінен быць зменены, каб, у прыватнасці, абараніць правы артыстаў у інтэрнэце.

Папярэдне ўхвалены ў Брусэлі праект рэформы яшчэ павінны прыняць і Рада ЕС, і Еўрапарламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0