Прагноз надвор’я ў Беларусі на 30 снежня — 1 студзеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях невялікі снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—6°C, днём мінус 4 — плюс 1°C.

У Мінску 30 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабыя туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём 0 — мінус 2°C.

У наступныя двое сутак, 31 снежня — 1 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 31 снежня пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы невялікі снег. Ноччу і раніцай па поўдні месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°C, днём мінус 4 — плюс 1°C. 1 студзеня ноччу па паўночнай палове, днём у многіх раёнах кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—9°C.

У Мінску 31 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°C, днём мінус 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0