Пётра Руднік, фота
з сайту Савета рэcпублікі
Аляксандр Лукашэнка 29 снежня прызначыў сваім указам старшынём Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка.

Пётр Руднік нарадзіўся 14 красавіка 1957 году ў вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёну. Скончыў Мінскі радыётэхнікум, Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер‑электрык), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання). Служыў у Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудаўніцтва. Быў вучнем муляра‑мантажыста, бетоншчыкам. Працаваў інжынерам на розных пасадах у Магілёве.

Да сёння быў дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудаўніцтва».

Пасада старшыні Магілёўскага аблвыканкаму вызвалілася пасля таго, як Барыс Батура стаў спікерам савету рэспублікі. Прызначэнне досыць нечаканае. Раней на гэтую пасаду сваталі віцэ‑прэм’ера Івана Бамбізу і Ўладзіміра Канаплёў, які апошнім часам не пры справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?