Размова пра камедыю «Я, ты, ён, яна» з Уладзімірам Зяленскім і Яўгеніем Кашавым у галоўных ролях.
Фільм будзе дэманстравацца з 7 па 13 сакавіка ў кінатэатрах «Беларусь», «Сільвер Скрын» ды некаторых іншых.
Як пісала «Наша Ніва», камедыя «Квартала-95» пабіла рэкорд украінскага кіно ў пракаце за ўсе гады незалежнасці. Зборы толькі за першыя тры тыдні перавалілі за 60 мільёнаў грыўняў (4,6 мільёна беларускіх рублёў), а кіно паглядзелі амаль 700 000 украінцаў.
Уладзіміра Зяленскага сацыялагічныя апытанні называюць галоўным фаварытам першага туру выбараў, што пройдзе 31 сакавіка.





