У 2009 годзе АПК краіны будзе арыентавацца не на вал, а на павышэнне рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі.
У інтэрв’ю БЕЛТА першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец распавяла пра вынікі чарговага сельскагаспадарчага году. Па яе словах, сёлетні год для айчыннага АПК адзначыўся не толькі рэкордным ураджаем, але і ростам эканамічнай стабільнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Чакаецца, што
па выніках году чысты прыбытак складзе Br1,5 трлн, што амаль удвая больш, чым летась, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі павялічыцца да 18,2% (летась было 12%). Рост вытворчасці валавой прадукцыі па выніках году магчыма перавысіць запланаваны паказчык — 108,8% супраць 108,5%.Дасягнуць такіх паказчыкаў дазволіла павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 14,3%. Пэўны рост назіраецца ў хатніх гаспадарках, аднак
тут сапраўднай праблемай стала скарачэнне пагалоўя быдла і, як след, зніжэнне паказчыкаў у жывёлагадоўчай галіне.Намесніца міністра яшчэ раз нагадала пра неабходнасць мераў дзяржпадтымкі хатніх гаспадарак Пры гэтым яна прызнала факт цэнавай дыскрымінацыі прыватных пастаўшчыкоў малака на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Цяпер яны (прыватнікі — НН), «атрымалі роўныя з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі ўмовы па цэнах на закупку малака першага гатунку і могуць істотна папоўніць свой бюджэт за кошт здачы яго на перапрацоўку».
Надзея Каткавец паведаміла, што
з 12 асноўных прагнозных паказчыкаў 5 не будуць выкананыя.Найперш гэта невыкананне плану па забеспячэнні дадатнага сальда ў знешнім гандлі. Чакаецца, што яно складзе $630 млн. супраць запланаваных $780 млн. Не выконваецца таксама прагноз па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал — 117% па выніках году супраць запланаваных 125%. Ёсць пытанні да мэтавага выкарыстання інвестыцый, таму з наступнага году іх будуць накіроўваць выключна на найбольш акупальныя праекты. Застаецца нявырашанай праблема затаваранасці складаў. Так, на канец году аб’ём запасаў вырабленай прадукцыі перавысіць сярэднемесячны аб’ём яе вытворчасці на 50%. Адной з крыніцаў праблемы ёсць тое, што экспартныя цэны на прадукцыю істотна знізіліся з-за фінансавага крызісу. Цяпер прадпрыемствам выгадна болей вырабляць тое, што прадаецца, а не проста гнацца за аб’ёмам, робіць выснову Н. Каткавец. Яна падкрэсліла, што
сёння малаказаводы працуюць ў надзвычай складанай сітуацыі: прыбытак фактычна адсутнічае з-за зніжэння экспартных цэнаў, запазычанасць перад пастаўшчыкамі сыравіны вырасла да Br500 млрд.Намесніца міністра прызнае, што падняўшы закупачныя цэны на сыравіну, міністэрства значна ўскладніла становішча перапрацоўчых прадпрыемстваў: «Трэба было адначасова падымаць і закупачныя цэны на гатовую малочную прадукцыю». Што і будзе зроблена ў наступным годзе, каб уратаваць перапрацоўшчыкаў. Акрамя таго, будзе практыкавацца льготнае крэдытаванне.
Сярод глабальных планаў на наступны год – з’яўленне 118 малочна-таварных фермаў.
Пры гэтым у аснову эканомікі гаспадарак, падкрэсліла намесніца міністра, будзе пакладзены «не славуты валавы аб’ём вытворчасці, а сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім дасягаецца эфектыўнасць». У наступным годзе мы «будзем арыентавацца не на вал, а на павышэнне рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі».