Мабільныя тэлефоны маркі Nokia з выявай Іосіфа Сталіна з’явіліся ў продажы ў сетцы мабільнай электронікі «Ион» у Маскве.
У залежнасці ад мадэлі тэлефон з партрэтам г.зв. правадыра народаў будзе каштаваць ад 75 тыс. да 4 млн 500 тыс. беларускіх рублёў у эквіваленце.
У кампаніі Nokia заяўляюць, што кампанія ніякага дачынення да гэтага не мае.
«Nokia не робіць тэлефонаў ці панэляў з выявай Сталіна, гэта прадукцыя не мае ніякага дачынення да нас», – заявіла дырэктар па сувязях з грамадскасцю Nokia ў Еўразіі Вікторыя Яроміна.
З’яўленне тэлефонаў Nokia з партрэтам правадыра народаў яна назвала вялікім ударам па іміджу кампаніі.
«Нават каб Nokia стаяла на мяжы банкруцтва і выпуск тэлефонаў ці панэляў з партрэтам Сталіна быў бы адзіным шанцам выратаваць наш бізнэс, Nokia ніколі гэтага б не зрабіла», – мяркуе Яроміна.





