Жыхарка вёскі пад Маладзечнам стала ахвярай махлярства пры куплі сена, у справе замешаная віцяблянка, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У Маладзечанскі РАУС па дапамогу звярнулася 45-гадовая жыхарка вёскі Лебедзева. Яна знайшла ў інтэрнэце аб'яву аб продажы сена. Па тэлефоне жанчыну папярэдзілі пра неабходнасць скласці дагавор і ўнесці перадаплату, пасля чаго на працягу трох дзён ёй будзе дастаўлены тавар. Яна пагадзілася.

Для афармлення замовы да кліенткі прыехаў мужчына. Ад імя фірмы ён склаў дагавор куплі-продажу і перадаў таварны чэк на суму 240 рублёў. Жанчыне заказаныя 3 тоны сена так і не прывезлі.

Як было ўстаноўлена, 25-гадовая дзяўчына такім чынам вырашыла падзарабіць. Яна размясціла ў пачатку снежня 2018 года аб'яву аб продажы сена. Дакументы скачала з інтэрнэта і раздрукавала. Подпісы ў дакументах былі фальсіфікаваныя. Факт падробкі пацвердзіла экспертыза.

Жанчына падключыла і мужа. Назваўшы гэта падпрацоўкай, яна папрасіла мужа з'ездзіць да жыхаркі Маладзечанскага раёна для складання дагавора і атрымання перадаплаты. Дапамагчы жонцы 34-гадовы мужчына не адмовіўся, але пра яе планы не ведаў. Атрыманыя грошы перадаў жонцы.

Жанчыне пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0