Транспартнае агенцтва Новай Зеландыі запусціла новую сацыяльную кампанію з мэтай прыцягнуць увагу да пытання бяспечнага кіравання. У кампаніі ўзялі ўдзел дзесяць мужчын — кіроўцы і пасажыры, якія трапілі ў ДТЗ і чые жыцці выратавалі рамяні бяспекі.

Фатаграфіі — серыя рэальных гісторый тых, хто выжыў у аварыях. Усе ўдары і траўмы, што засталіся ад рамянёў бяспекі, былі адноўлены з дапамогай макіяжу і пратэзавання.

Сацыяльная кампанія ўключае ў сябе серыю кароткаметражных ролікаў, у якіх кожны з дзесяці мужчын распавядае сваю гісторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0