У Францыі, у шпіталі горада Каны, памёр знакаміты куцюр’е Тэд Лапідус.

Мадэльер пражыў 79 год. Некалькі апошніх гадоў ён пакутваў на лейкемію.

Пахаванне Тэда Лапідуса адбудзецца ў Парыжы на могілках Пэр‑Лашэз.

***

Эдмон (Тэд) Лапідус нарадзіўся 23 чэрвеня 1929 г. у Парыжы, Ягоны бацька эміграваў у Францыю з Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Імя Тэда Лапідуса стала вядомым дзякуючы ягоным смелым дызайнерскім рашэнням, напрыклад, Лапідус увёў элементы ваеннай формы ў адзежы, а таксама джынсы ў свет высокай моды ды стыль унісэкс, што прынёс яму сусветную славу ў 1960-ыя.

У Тэда Лапідуса ёсць сын Аліўе, таксама сусветна вядомы дызайнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0