Ілюстрацыйнае фота з Дня вышыванкі 2 ліпеня, здымак Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйнае фота з Дня вышыванкі 2 ліпеня, здымак Сяргея Гудзіліна

Сябры праўладнай моладзевай арганізацыі пісалі верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня», піша Радыё Свабода.

Дыктоўка для актыву БРСМ прайшла 5 сакавіка ў Стоўбцах з удзелам старшыні ТБМ, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім.

«Аўдыторыя для такой імпрэзы абсалютна новая — актывісты БРСМ з Мінскай вобласці. Іх сабралася каля 30 чалавек. Мяне цяпер пытаюцца, як гэта я здолела іх угаварыць. Я нікога не ўгаворвала, бо гэта была іхная ініцыятыва, іхнае рашэнне» — падзялілася са Свабодай Алена Анісім

Удзельнічаць у імпрэзе запрасілі і настаўніцу Ганну Севярынец. У сваім Фэйсбуку яна напісала:

«Пасьля дыктоўкі пагутарылі пра мову — спакойна, па-чалавечы, без «бу-бу-бу»: што матывуе да мовы, як перайсці з расійскай на беларускую, што дапамагае, што чытаць дарослым і дзецям, чаму ў нас такія вучэбныя праграмы і г.д».

Спадарыня Севярынец зрабіла для сябе тры высновы:

«1. Дыялог — гэта цудоўна. 2. Мова і літаратура ўсіх нас бясспрэчна і безумоўна яднаюць, кім бы мы не былі. 3. Мы адзін народ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?