Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што замежныя спецслужбы імкнуцца ўзмацніць свой уплыў на тое, што адбываецца ў Расіі

Заяву ён зрабіў падчас выступу на пасяджэнні калегіі ФСБ. Прэзідэнт падкрэсліў, што ўплыву замежных разведслужбаў неабходна процідзейнічаць.

«Мы бачым, што замежныя разведкі імкнуцца нарошчваць сваю актыўнасць на расійскім напрамку, усімі шляхамі шукаюць доступ да звестак палітычнага, эканамічнага, навуковага, тэхналагічнага характара. Тым надзейней павінна быць ваша праца», - сказаў Пуцін.

Таксама ён распавёў, што за 2018 год у Расіі была спынена дзейнасць 129 кадравых супрацоўнікаў і 465 агентаў замежных спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?