Фота СК
Здарэнне адбылося ў Салігорску 18 жніўня, паведамляе СК.
Двое пажылых жыхароў сядзелі ў сябе ў двары на лаўцы і размаўлялі. Да іх падышоў п'яны мужчына і стаў прасіць грошай на алкаголь. Калі ж атрымаў адмову, то жорстка стаў збіваць 78-гадовага старога, а потым сышоў. Састарэлы мужчына быў збіты і праз тыдзень памёр.
На працягу расследавання абвінавачваны адмаўляў сваё дачыненне да здзяйснення злачынства і даваў супярэчлівыя паказанні. Быў праведзены шэраг экспертыз.
Паводле заключэння эксперта, нават з улікам выяўленага ў яго псіхічнага захворвання, у перыяд часу, што адносіцца да здарэння, ён разумеў свае дзеянні і мог імі кіраваць.