Паводле расследавання супрацоўнікаў Google, карпарацыя працягвае распрацоўваць цэнзураваны пошукавік для Кітая, хоць раней кіраўніцтва паабяцала гэтага не рабіць.

Пасля таго, як кіраўніцтва Google паабяцала спыніць распрацоўку пошукавіка Dragonfly, які павінен быў задаволіць запыты абмежаванага кітайскай уладай інтэрнэта, некаторыя супрацоўнікі кампаніі вырашылі праверыць, ці сапраўды ніхто больш не працуе над гэтым праектам, перадае Habr.

Як аказалася, калегі «ўнутраных даследчыкаў» з Google, якія займаліся Dragonfly, не атрымлівалі каманду спыніць працу. Узамен, іх адправілі на распрацоўку прадуктаў Google у некалькіх іншых краінах, а развіццё пошукавіка для Кітая працягвалася.

У канцы 2018 года некаторыя супрацоўнікі Google падпісалі адкрыты ліст да кіраўніцтва супраць запуску цэнзураванай версіі пошукавіка ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0