У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адной з арганізацый Магілёва, якія сцвярджалі, што хтосьці скраў у іх 35 метраў кабелю на суму больш за 290 рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі, што гэта работа 35-гадовага беспрацоўнага магілёўца. Характэрна, што ён ужо пападаўся за аналагічныя злачынствы.

Тады мужчына скраў кабель, які належыць яшчэ адной арганізацыі горада, прычыніўшы шкоду на суму 540 рублёў. Зрэшты, урокам яму гэта не паслужыла, мужчына працягнуў выкрадаць чужую маёмасць. Правёўшы на волі не больш за два месяцы, мужчына зноў апынуўся ў руках правасуддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?