Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў трэцім чытанні закон, які ўводзіць пакаранне за публікацыі з яўнай непавагай да ўлады ў інтэрнэце. За дакумент прагаласавалі 327 дэпутатаў, супраць - 40, адзін устрымаўся
Роскомнадзор будзе патрабаваць ад уладальнікаў сайтаў выдаліць такую інфармацыю на працягу сутак, у адваротным выпадку яны будуць заблякаваныя.
Публікацыя пастоў, якія выяўляюць непавагу да ўлады, будзе прыраўнаная да дробнага хуліганства.
За першую такую публікацыю на працягу года пагражае штраф 30-100 тысяч расійскіх рублёў (гэта 975 — 3 250 беларускіх), за другі — штраф 100-200 тысяч рублёў (3 250 — 6 500) або арышт на тэрмін да 15 сутак, наступныя разы - штраф 200-300 тысяч расійскіх (6 500 — 9 750 беларускіх) або арышт.