Scorpions - адна з самых папулярных і найстарэйшых груп на планеце: 18 студыйных альбомаў і 74 сінглы, якія больш за 200 разоў рабіліся «залатымі», «плацінавымі», нават «мультыплацінавымі» і шмат разоў займалі першыя месцы ў хіт-парадах розных краін. Па ўсім свеце толькі афіцыйна было прададзена больш за 110 млн запісаў гурта.

У 2015 годзе Scorpions адзначыли сваё 50-годдзе, а ў 2017-м выправіліся ў грандыёзны сусветны тур CRAZY WORLD, у якім выконваюць свае самыя вядомыя песні: Send me an angel, Rock you like a hurricane, Still loving you, Big city nights і, вядома ж, легендарную Wind of change.

Гэтая песня прысвечаная пераменам у апошнія гады існавання СССР. Клаўс Майне напісаў яе пад уражаннем ад наведвання Масквы ў 1989-м.

Гэты хіт стаў яшчэ і сімвалам падзення Берлінскай сцяны. У Германіі «Вецер пераменаў» назвалі песняй стагоддзя, гэта самы прадаваны сінгл за ўсю гісторыю краіны.

Гурт з поспехам гастралюе па ўсім свеце, і нават у ЗША іх хіт Still loving you дагэтуль займае 22-е месца ў спісе World's greatest ballads.

Scorpions настолькі запатрабаваныя і актуальныя, што перамовы пра ўключэнне Мінска ў гэты сусветны тур вяліся больш за год. Практычна ўсе канцэрты тура праходзяць з аншлагамі.

Падрыхтоўка мінскага шоў пачынаецца задоўга да канцэрта, арганізатары і менеджмент групы ўжо ўзгаднілі ўсе тэхнічныя патрабаванні для правядзення шоу сусветнага ўзроўню.

Для гледачоў будуць прадугледжаныя розныя варыянты наведвання канцэрта: можна купіць квіткі як на трыбуны, так і ў фан-зону або на танцпляц. А для гурманаў року будзе абмежаваная серыя квіткоў на спецыяльна абсталяваную віп-платформу.

Квіткі на канцэрт Scorpions каштуюць ад 93 да 194 рублёў.

ТАА «Джэт Фэст» УНП 193069615

ТАА «Джэт Фэст» УНП 193069615

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0