У Беларусі сёння працуюць тры мабільныя аператары сотавай сувязі — velcom, МТС і life:). 42.tut.by высветліў, колькі абанентаў у кожнай кампаніі і як колькасць карыстальнікаў аператараў змянялася за апошнія некалькі гадоў.

Інфармацыю аб колькасці абанентаў velcom, МТС і life:) бралі з адкрытых справаздач груп кампаній, у якіх знаходзяцца аператары (адпаведна Telekom Austria, MTS Group, Turkcell).

У velcom па стане на чацвёрты квартал 2018 года (Q4) налічвалася 4 873 000 абанентаў. У гэты ж перыяд годам раней іх было 4 864 200 — на 0,2% менш. У 2016 годзе колькасць абанентаў складала 4 944 900, у 2015 — 4 956 800. Такім чынам, за тры гады колькасць абанентаў velcom у Беларусі скарацілася на 1,7%.

У МТС на канец 2018 года (чацвёрты квартал, Q4) у Беларусі налічвалася больш за 5,5 мільёнаў абанентаў. У гэты ж перыяд 2017 года — 5,2 мільёна. Прырост склаў каля 5,5%. У 2016 годзе карыстальнікаў у МТС таксама было 5,2 мільёна, у 2015 - 5,3 мільёна. За тры гады колькасць абанентаў аператара павялічылася на 3,6%.

Аператар life:) у чацвёртым квартале мінулага года налічваў 1,6 мільёна абанентаў, у 2017 і 2016 і гадах карыстальнікаў было роўна столькі ж — 1,6 мільёнаў. Розніцы ў колькасці карыстальнікаў — няма.

Такім чынам, на канец 2018 года агульная колькасць мабільных абанентаў ўсіх трох аператараў у Беларусі склала каля 11 973 000 карыстачоў (4, 873 мільёна velcom, за 5,5 мільёнаў МТС і 1,6 мільёна life:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?