У эфіры тэлеканала АНТ у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» госцяй была прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Эйсмант у праграме паразважала пра паняцце «дыктатура» і выказала здагадку, што ў свеце хаосу і крызісаў можа ўзнікнуць запыт на дыктатуру, а само гэтае слова можа атрымаць пазітыўнае значэнне.

«Дыктатура — вельмі цікавае слова на сёння. Яно так па-рознаму ўспрымаецца… Гэта нейкая незвычайная тэндэнцыя, пра якую я досыць часта думаю. Бо мы гэта слова сапраўды ўжываем у цалкам розных сэнсах. Часам з такім сатырычным адценнем. А іншы раз мне здаецца, што сёння, у 2019 годзе, слова дыктатура ўжо часам набывае нейкае пазітыўнае адценне», — лічыць прэс-сакратар.

«Мы бачым, што адбываецца вакол, — хаос, часам беспарадак. Часам мне здаецца, што не сёння дык заўтра, але паслязаўтра дакладна ў свеце можа ўзнікнуць запыт на дыктатуру. Таму што за дыктатурай у нашым сённяшнім разуменні ў першую чаргу мы бачым, на мой погляд, парадак, дысцыпліну і абсалютна нармальнае і спакойнае жыццё. Ну што казаць. Мне здаецца, што мы ўжо так часта вымаўляем гэта слова, што дыктатура — гэта ўжо наш брэнд», — заявіла Наталля Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0