У эфіры тэлеканала АНТ у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» госцяй была прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Яна сказала, што Лукашэнка не мае патрэбы ў піяры.

«Няўжо хоць адзін чалавек у свеце можа наогул сказаць, што нашаму прэзідэнту патрэбен паліттэхнолаг або паліттэхналогіі?» — задала рытарычнае пытанне Наталля Эйсмант.

Яна адзначыла, што ў свой час пісалі пра тое, што з мэтай піяру Лукашэнкі прыязджалі акцёры Жэрар Дэпард'ё, Стывен Сігал. Аднак прэс-сакратарка запэўніла, што гэта зусім не так, і, напрыклад, сам Дэпард'ё доўга прасіў пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0