Да фінала група «Аўра» лічылася адным з ценявых фаварытаў, піша Tut.by.

Але выступ на беларускай мове, а таксама танец знакамітай гімнасткі Меліты Станюты не дапамаглі. Усяго 55 балаў (7 балаў ад Дзмітрыя Калдуна, па 8 балаў ад усіх астатніх). Зена набрала 69 балаў.

«Калі мы гаворым пра конкурс «Еўрабачанне», а не пра конкурс нацыянальнага здабытку, то павінна быць (…) нешта новае. Песня не выклікае ніякіх асацыяцый з конкурсам «Еўрабачанне», — вынес свой прысуд Калдун.

Ужо пасля выступу канкурсанты звычайна згаджаліся з ацэнкамі журы ці адмоўчваліся, але спявачка Юлія Быкава засталася пры сваім меркаванні.

Ёй нагадалі, што па статыстыцы Беларусь на конкурсе часцей прадстаўлялі спевакі, якія спявалі на англійскай. Быкава адказала, што калі б хацела павесяліць Еўропу сваёй «беларускай англійскай», то абрала б менавіта гэтую мову.

Але яна хацела «даць тры хвіліны прыгажосці і зачаравання па-беларуску». На думку спявачкі, калі не прасоўваць песні на беларускай мове, «у нас не будзе роўным чынам нічога».

Нагадаем, што конкурс выйграла Зена, якую называюць пратэжэ Віктара Дробыша.

На Еўрабачанне-2019 ад Беларусі зноў паедзе пратэжэ расійскага прадзюсара Дробыша ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0