Ідзе падрыхтоўка да перапахавання кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, чые парэшткі знайшлі на гары Гедыміна ў Вільні. Сярод іх — Кастусь Каліноўскі, нацыянальны герой Беларусі.

Як расказала Белсату Эльжбета Рагоўска з Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, адкрытым застаецца пытанне, на якіх мовах будзе надпіс на помніку. Цяпер абмяркоўваюць варыянт, каб манумент падпісалі па-польску і па-літоўску.

Раней вяліся размовы і пра надпіс на беларускай мове, аднак цяпер Эльжбета Рагоўска пра гэта не ўзгадала.

Літоўскі бок запрапанаваў захаваць парэшткі ў цэнтральнай капліцы на віленскіх могілках Росы. Рамантаваць капліцу пачнуць неўзабаве. Перапахаванне запланавалі на восень.

У Літве выказалі спадзеў, што ўдзел у цырымоніі возьмуць і найвышэйшыя дзяржаўныя асобы Беларусі, Украіны, Латвіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0