У Аўстрыі за дзень да свайго дваццацігоддзя памерла мадэль Лотэ ван дэр Зэе, якая ў 2017 годзе стала ўладальніцай тытула «Юная міс Сусвет». Пра гэта паведамляе The Sun

У Аўстрыю яна прыехала на час адпачынку, каб пакатацца на лыжах разам са сваёй сям'ёй. У нейкі момант у яе спынілася сэрца. Пасля адразу ж наступіла кома, а затым, па прыбыцці ў бальніцу Мюнхена, яна памерла.

— Наша сэрца па-сапраўднаму разбіта. Мы хацелі б яшчэ раз падзякаваць вам усім за падтрымку, — напісалі ў Instagram бацькі дзяўчыны.

Па іх словах, усё адбылося, калі іх дачка не з'явілася на сняданку. Яны зайшлі ў яе пакой і ўбачылі яе ў ложку. У той жа дзень яе стан рэзка пагоршыўся, пасля чаго наступіла спыненне сэрца і смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0