Мокры снег з дажджом, парывісты вецер і да 9 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 сакавіка, паведамляе БелТА.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём месцамі — да 22 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, у сярэдзіне дня павысіцца да 3-9 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0