У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева ў багажы супрацоўніка амерыканскага пасольства выявілі мінамётную міну без выбуховага рэчыва, паведамляе ТАСС.

Пасля канфіскацыі снарада дыпламат вылецеў у Нью-Ёрк. У МЗС Расіі здарэнне назвалі правакацыяй, пасольству ўжо паведамілі пра інцыдэнт — расійскі бок чакае тлумачэнняў.

Міну выявілі, калі супрацоўнік пасольства ўвайшоў у тэрмінал D з вуліцы, калі яго багаж праверылі на пункце пропуску. Выбухатэхнікі пацвердзілі, што гэта міна з выбухоўнікам, але без выбуховага рэчыва ўнутры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0