Міліцыя затрымала ў Лідзе 20-гадовага хлопца, які з акна кватэры на першым паверсе абстраляў з газавага пісталета аўтамабіль і тры гарадскія аўтобусы з пасажырамі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 8 сакавіка. Першым пацярпеў уладальнік легкавога аўтамабіля. Ён звярнуўся ў міліцыю з заявай, што ў яго машыну трапіў камень, пашкодзіўшы шкло. Праз некаторы час у міліцыю пачалі паступаць паведамленні пра іншыя падобныя выпадкі: кіроўцы гарадскіх аўтобусаў выяўлялі характэрныя пашкоджанні на шкле.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што пашкоджанні наносіліся не камянямі. У выніку абстрэлу ў аўтобусах пашкоджаны шэсць вокнаў, а таксама акно ў аўтамабілі, дзе на заднім сядзенні знаходзілася дзіця. Стралок быў п'яны. Распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0