Улады ЗША ў курсе інцыдэнту ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, дзе ў суботу супрацоўнік амбасады ЗША ў Расіі спрабаваў правесці ў багажы міну з выбухоўнікам, аднак пацвердзілі, што ніякай пагрозы іншым пасажырам аб'ект не ўяўляў.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента паведаміў пра гэта ТАСС, пацвердзіўшы, што згаданы дыпламат пакінуў тэрыторыю Расіі.

«Сітуацыя была вычарпаная, і гэтаму чалавеку было дазволена пакінуць Расею пасля таго, як аб'ект [міна] быў канфіскаваны з яго багажу. Ніякай пагрозы ніводнаму з пасажыраў не было», — сказаў ён.

Супрацоўнік амбасады ЗША спрабаваў правезці ў багажы ў аэрапорт Шарамецьева ў суботу раніцай міну з выбухоўнікам, але без выбуховага рэчыва. Супрацоўнік дыпмісіі ЗША адбываў з Расіі па завяршэнні камандзіроўкі і сцвярджаў, што набыў пустую міну «для асабістай калекцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0