Месца катастрофы. Фота Ethiopian Airlines.
Boeing 737, які выконваў рэйс Адыс-Абеба — Найробі ўпаў у Эфіопіі. На яго борце было 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажу.
Пра гэта паведаміла адміністрацыя прэм'ер-міністра краіны.
Офіс прэм'ер-міністра ў Твітары выказаў «найглыбейшыя спачуванні» сем'ям загінулых.
Самалёт разбіўся праз шэсць хвілін пасля ўзлёту і ўпаў, мяркуецца, каля горада Бішофту, што за 60 км ад сталіцы.
Як стала вядома пазней з паведамленняў мясцовых СМІ, ніхто з пасажыраў і членаў экіпажу не здолеў уратавацца.
На борце, як паведаміў кіраўнік Ethiopian Airlines, былі грамадзяне 22 краін. Найбольш — Кеніі, Эфіопіі і Канады. Былі таксама грамадзяне Кітая, Польшчы і Расіі. Пасажыры з беларускімі пашпартамі на борт не рэгістраваліся.